У Беларусі працягваецца пасяўная - на дапамогу аграрыям прыйшлі студэнты

14 апреля 2024

Настаў час актыўнай работы ў палях. У Беларусі працягваецца пасяўная. Харчовая бяспека - адна з найважнейшых задач аграрыяў.

На дапамогу ім прыходзяць і студэнты. На прадпрыемствах старшакурснікі сельгасакадэмій і каледжаў рамантуюць тэхніку, апрацоўваюць глебу, сеюць будучы ўраджай. Тым, у каго ёсць вадзіцельскае пасведчанне механізатара, прапаноўваюць працу на энерганасычанай беларускай тэхніцы. Дарэчы, за працу студэнты атрымаюць сваю першую зарплату.