Вікторыя Колб заваявала медаль моладзевага чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы

10 июля 2015

Вікторыя Колб заваявала першы для беларусаў медаль моладзевага чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы. Беларуска выйграла спаборніцтвы ў штурханні ядра.

У фінальныя спаборніцтвы з кваліфікацыі Вікторыя выйшла з трэцім вынікам. А вось у спрэчцы за ўзнагароды да апошняй спробы была на другім месцы. І толькі ў шостым выхадзе ў сектар адправіла ядро ў раён адзнакі 17 метраў 47 сантыметраў, што дазволіла нашай спартсменцы выйграць золата. Акрамя ўзнагароды вышэйшай пробы, Вікторыя стала лідарам еўрапейскага сезона ў сваёй дысцыпліне ў гэтай узроставай катэгорыі.