Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд турніру ў Цынцынаці

19 августа 2015

Учора  позна ўвечар  беларуска ў двух сэтах адолела амерыканку Лорэн Дэвіс - 6:1, 6:2. Сустрэча працягвалася амаль паўтары гадзіны. Такім чынам, наша тэнісістка выйшла ў другі раўнд турніру ў Цынцынаці з прызавым фондам 2 700 000 долараў. Далей  Азаранка згуляе з Каралін Вазняцкі, якая таксама з'яўляецца экс-першай ракеткай свету.