Лепшых кадэтаў Слуцкага вучылішча ўзнагародзілі граматамі

2 сентября 2021

На віншаванні з Днём ведаў адказалі трохразовым ура. Урачыстая лінейка ў Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы з маршам пад музыку і раўненнем на дзяржаўны сцяг. Кадэты, якія праявілі сябе ў вучобе і грамадскім жыцці, атрымалі пахвальныя лісты і знакі адрознення. 

Сёлета ў кадэцкае вучылішча паступілі 48 васьмікласнікаў. Усяго ў Слуцку атрымліваюць адукацыю больш за 2 сотні кадэтаў з розных рэгіёнаў Беларусі.