Вікторыя Азаранка выходзіць у паўфінал тэніснага турніру ў Маямі

28 марта 2018

Вікторыя Азаранка выходзіць у паўфінал прэстыжнага тэніснага турніру ў амерыканскім Маямі. Сёння ўначы беларуска сустракалася з шостай ракеткай свету Каралін Плішкавай з Чэхіі. У першым сэце Азаранка зламала саперніцу толькі ў канцоўцы - 7:5. У другой партыі ўпэўненая перамога Вікторыі - 6:3. Пуцёўку ў галоўны матч экс першая ракетка свету аспрэчыць са Слоан Стывенс. Саперніцы сустракаліся паўтара тыдня таму ў Індыян-Уэлсе, тады выйграла амерыканка.