Румынскі парламент зацвердзіў склад новага ўрада краіны

18 ноября 2015
Яго ўзначаліў былы еўракамісар па сельскай гаспадарцы Дачыян Чолаш. Пад яго кіраўніцтвам будзе працаваць 21 міністр і два віцэ-прэм'еры. Асноўныя задачы ўрада, паводле слоў прэм'ера, - барацьба з карупцыяй, рэформа сістэмы адукацыі, спрашчэнне падатковай сістэмы, а таксама празрыстасць выдаткоўвання бюджэтных сродкаў. Нагадаем, экс-прэм'ер Румыніі Віктар Понта падаў у адстаўку пасля пажару ў адным з начных клубаў Бухарэста, у выніку якога загінулі 56 чалавек.