Вікторыя Азаранка вяртаецца на корт

4 марта 2018

Беларуская тэнісістка выступіць на турніры ў Індыян-Уэльсе. Экс першая ракетка свету ўжо пачала трэніравацца на амерыканскіх кортах, і адной з яе саперніц была Арына Сабаленка. Ад арганізатараў Азаранка атрымала wild card і пачне барацьбу з асноўнай сеткі. Жараб'ёўка пройдзе ўжо ў аўторак, а самі спаборніцтвы пачнуцца 7 сакавіка. Апошні раз у Індыян-Уэльсе Азаранка гуляла ў 2016 годзе, дзе ў фінале перамагла Серэну Уільямс.