Лядовае шоу, Дзед Мароз і салодкія падарункі

30 декабря 2013

Так сёння павіншавалі дзяцей гарадскія ўлады. На дабрачынную ёлку запрасілі школьнікаў з усёй сталіцы. Сярод удзельнікаў - дзеці са шматдзетных сем'яў, інтэрнатаў, а таксама пераможцы розных конкурсаў і алімпіяд. Антаніна Станкевіч прадоўжыць.




Шоу пачалося са знаёмства і з вясёлай гульні, у якой прымала ўдзел уся зала. І, як заўважыла клоўн Клепа - два дарослыя дзядзькі таксама ўдзельнічалі ва ўсіх забавах, што прапаноўвалі акцёры цырка.


Грандыёзнае шоу - гэта частка падарунка для дзяцей сталіцы перад Новым годам. На дабрачынную ёлку запрасілі школьнікаў з усёй сталіцы. Сярод іх - дзеці са шматдзетных сем'яў, выхаванцы інтэрнатаў, а таксама пераможцы алімпіяд і конкурсаў. З заміраннем сэрца дзеці назіралі за палётам паветраных акрабатаў, не шкадуючы далоняў пляскалі дрэсіраваным сабакам і птушкам і нават адчулі сябе адным вялікім аркестрам пад кіраўніцтвам клоўна. А пасля шоу Дзед Мароз і Снягурка не адпцусцілі ніводнага хлопчыка і дзяўчынку без вялікага салодкага падарунка і новай цацкі. Але на гэтым дабрачынныя акцыі не завершаны. Яшчэ некалькі мерапрыемстваў запланаваны ўжо на пачатак 2014 года.