Вікторыя Азаранка - у трэцім крузе Уімблдона. Наступная саперніца беларускі - Сімона Халеп

4 июля 2019

Вікторыя Азаранка - у трэцім крузе Уімблдона! Беларуская тэнісістка ўчора ўпэўнена абгуляла аўстралійку харвацкага паходжання Айлу Тамлянавіч. Пачатак сустрэчы застаўся за саперніцай Вікі 2:0. Пасля Азаранка ўзяла 12 геймаў запар. Вынік матча 6:2, 6:0. У пятніцу беларуска ў 1/16 фіналу згуляе супраць 7-й ракеткі свету Сімоны Халеп з Румыніі.