Вікторыя Азаранка ў паўфінале Ралан Гарос

5 июня 2013
Напярэдадні сённяшняга паядынку з Марыяй Кірыленкай многія ўспаміналі Алімпіяду і аддавалі перамогу беларусцы. Зрэшты, у адрозненне ад бронзавага матча Лондана (тады Вікторыя абыграла расіянку) на гэты раз толькі першы сэт расцягнуўся на 76 хвілін. Клас нашай спартсменкі быў бачны, 7:6 перамога на тай-брэйку. А вось у другім сэце Кірыленка ўжо нічога не змагла зрабіць з трэцяй ракеткай свету. Азаранка моцна падавала, мала памылялася і давяла матч да патрэбнага для сябе выніку, 6:2. Можна сказаць, што Вікторыя сёння перасягнула саму сябе, бо на кортах Ралан Гарос да стадыі паўфіналу яна дайшла ўпершыню ў кар'еры! Наступная саперніца беларускі - старая знаёмая, яшчэ адна расіянка Марыя Шарапава.