Вікторыя Азаранка - у чвэрцьфінале турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Рыме

16 мая 2019

Прызавы фонд спаборніцтваў - больш за тры з паловай мільёны долараў. У трэцім крузе беларуска сустракалася з Гарбінье Мугурусай з Іспаніі. Пасля трэцяга гейма апанентка ўзяла медыцынскі тайм-аўт, але ўсё ж вярнулася на корт і дагуляла першы сэт, перамогу ў якім святкавала Азаранка 6:4. У другой партыі пры ліку 3:1 на карысць нашай Вікторыі саперніца ўсё ж была змушаная адмовіцца ад працягу барацьбы праз траўму. У наступным раўндзе беларуска згуляе з пераможніцай пары Сафія Кенін, ЗША - Караліна Плішкава, Чэхія.