Вікторыя Азаранка стартуе на турніры WTA у Токіа

18 сентября 2018

Вікторыя Азаранка зноў у барацьбе. Беларуска пачне сёння выступленне на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Токіа. Яго прызавы фонд - амаль 800 тысяч долараў. Першы матч у Вікі з японкай Курумі Нарай. Для дзяўчат гэта будзе першая вочная сустрэча на кортах. Зараз Азаранка займае 63 месца ў рэйтынгу WTA. Нара 125-ая ракетка свету. Глядзіце гэты паядынак у прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Прыблізны час трансляцыі - 13:00.