Вікторыя Азаранка змагаецца за выхад у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу

30 января 2019

Вікторыя Азаранка гэтымі хвілінамі змагаецца за выхад у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу. У суперніцах у беларускі - першая сеяная Петра Квітава. Стартавы сэт застаўся за чэшскай тэнісісткай 6:2. У другой партыі спачатку ўсё ішло па сцэнарыі Квітавай, Азаранка прайгравала 1:5, але здзейсніла неверагодны камбэк і здолела зраўняць лік 5:5. Матч працягваецца. Прамую трансляцыю паядынку вядзе "Беларусь 5".