Хакейны клуб "Дынама-Мінск" зрабіў кваліфікацыйныя прапановы шэрагу гульцоў

1 мая 2018

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" зрабіў кваліфікацыйныя прапановы Яўгену Лісаўцу, Міхаілу Карнавухаву, Ягору Шаранговічу, Артуру Гаўрусу, Дзмітрыю Буйніцкаму і Куінтану Хаўдэну. Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт "зуброў". Такім чынам, гэтыя хакеісты набылі статус "абмежавана свабоднага агента". Калі да 31 мая гульцы не прымуць гэтую прапанову альбо не прадставяць кантракты ад іншай каманды, усе спартыўныя правы на названых спартсменаў замацоўваюцца за "Дынама". Зараз пагадненні з клубам на наступны сезон маюць толькі абаронцы Дзяніс Осіпаў і Крысціян Хенкель, а таксама форвард Яўген Кавыршын.