Вікторыя Азаранка сёння згуляе ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Маямі

30 марта 2016
Саперніца беларускай тэнісісткі - брытанка Джаана Конта - 23 у сусветным рэйтынгу. Спартсменкі ўжо сустракаліся аднойчы, тады з-за траўмы беларуска была вымушаная завяршыць матч. І ў барацьбе за паўфінал Вікторыя паспрабуе ўзяць рэванш. Нагадаем, турнір катэгорыі "Прэм'ер" у Маямі беларуска выйгравала двойчы ў кар'еры. 

Прамую трансляцыю паядынку будзе весці тэлеканал "Беларусь 2". Пачатак у 20.00.