Моцны лівень і град накрылі сталіцу, як і папярэджвалі сіноптыкі

20 июня 2017

Інфармацыя пра непагадзь прыходзіць па чарзе з розных раёнаў Мінска. Да канца дня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Парывы ветру могуць дасягаць 24 метраў за секунду. Бушаваць стыхія будзе ў сталіцы амаль да паўночы. МНС Беларусі перасцерагае аўтаўладальнікаў не паркаваць аўто паблізу вялікіх дрэў, а пешаходам раіць трымацца далей ад білбордаў і незамацаваных канструкцый. На заўтра ў прагнозах таксама дажджы - кароткачасовыя. Вільготнае надвор'е захаваецца да выхадных.