Вікторыя Азаранка сёння паспрабуе ўмацаваць свае пазіцыі

23 октября 2013

Вікторыя Азаранка сёння паспрабуе ўмацаваць свае пазіцыі ў белай групе выніковага турніру года. У сваім другім матчы другая ракетка свету выйдзе на корт супраць восьмага нумара сусветнага рэйтынгу Алены Янкавіч. Паміж сабою тэнісісткі сустракаліся 8 разоў, у пяці матчах перамогу святкавала беларуска. Нагадаем, учора Вікторыя абгуляла італьянку Сару Эрані. Для Азаранкі выніковы турнір - пяты за кар'еру, яе лепшым дасягненнем стаў выхад у фінал у 2011 годзе. У прамым эфіры матч Азаранка - Янкавіч можна будзе ўбачыць на тэлеканале Беларусь 5. Прыкладны час пачатку трансляцыі - 19:00. У запісе ў 00:25 гэтую сустрэчу пакажа Беларусь 2.