Кітайскую мову вывучаюць у 18 установах адукацыі Мінскай вобласці

1 февраля 2022

Дарэчы, у самім Кітаі (як і ў многіх краінах свету) сёння адзначаюць Новы год па ўсходнім календары. З сённяшняга дня паўнавартасна ўступіў у свае правы Чорны Вадзяны тыгр - сімвал 2022 года. 

Кітайскую культуру і мову Паднябеснай вывучаюць у 18-ці навучальных установах Мінскай вобласці. Так, на сур'ёзны ўзровень ужо з малодшых класаў выходзяць і навучэнцы гімназіі № 10 Маладзечна. Тут выкладае маладая сямейная пара з Маньчжурыі. Аспіранты БДУ першы год працуюць у цэнтральным рэгіёне і ўжо сталі сябрамі гімназістаў. 

Сярод замежных моў статус асноўнай у кітайскай мовы цяпер і ў школе № 25 Барысава. Тут, дарэчы, знаходзіцца і абласны цэнтр беларуска-кітайскай дружбы.