Вікторыя Азаранка прапусціць US Open

17 августа 2017

І ўсё-такі без чацвёртага турніру серыі Вялікага шлема. Экс першая ракетка свету Вікторыя Азаранка прапусціць US Open, які пройдзе ў Нью-Ёрку. Беларуска не хоча расставацца з сынам Леа. Улады ЗША па запыце бацькі і экс-бойфрэнда Азаранкі Білі Макіга забаранілі вывозіць дзіця з Лос-Анжэлеса. Раней тэнісістка знялася з турніру ў Стэнфардзе і Цынцынаці.