Вікторыя Азаранка працягвае сустрэчу змяшанага разраду ў пары з Джэймі Марэем

12 июля 2018

У гэтыя хвіліны ўвага беларускіх балельшчыкаў прыкавана да корта турніру "Вялікага шлема" Уімблдон. Беларуска Вікторыя Азаранка працягвае сустрэчу змяшанага разраду ў пары з брытанцам Джэймі Марэем. Сапернікі ў чвэрцьфінале - галандцы Дэмі Схюрс і Жан-Жульен Роер. У прамым эфіры супрацьстаянне паказвае канал "Беларусь 5". Першы сэт скончыўся, на жаль, на карысць сапернікаў беларускі і брытанца - 6:4. Ідзе другая партыя.