Вікторыя Азаранка першай з беларусак узяла старт на Адкрытым чэмпіянаце Вялікабрытаніі па тэнісе

2 июля 2018

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка зноў дорыць самыя яркія - пераможныя - эмоцыі сваім прыхільнікам. Алімпійская чэмпіёнка першай з беларусак узяла старт на Адкрытым чэмпіянаце Вялікабрытаніі па тэнісе. У першым крузе Уімблдона Вікторыя ў двух сэтах справілася з расіянкай Кацярынай Аляксандравай. За выхад у трэці круг спаборніцтваў Вікторыя паспрачаецца з Каралінай Плішкавай з Чэхіі. Але гэты матч яшчэ толькі будзе, а пакуль парадуемся трыумфу панядзелка. З Лондана эксклюзіўна перадае наш спецыяльны карэспандэнт Ганна Эйсмант.

Лондан ужо 141 раз прымае прэстыжны турнір - адзін з чатырох турніраў "Вялікага шлема" - Уімблдон! І пакуль уся Англія ў прадчуванні заўтрашняга матча сваёй зборнай на чэмпіянаце свету за выхад у 1/4 фіналу, сёння балельшчыкі апанавалі трыбуны

І першай з беларусак на корт Уімблдона выйшла Вікторыя Азаранка.

У суперніцах па 1-м кругу ў Вікторыі была расіянка Кацярына Аляксандрава - яна ў рэйтынгу WTA размяшчаецца за межамі першай сотні. Але гэта "Гранд Слэм", і тут можа адбыцца любая сенсацыя. Да шчасця, Вікторыя зрабіла падарунак нам, журналістам, у Міжнародны дзень спартыўнага журналіста, адсвяткаваўшы перамогу 7:6, 6:3!

Таксама сёння свае стартавыя матчы на Уімблдоне правядуць яшчэ дзве беларускі. Фіналістка нядаўняга турніру ў Істбарне Арына Сабаленка згуляе супраць сеянай пад 28-м нумарам румынкі Міхаэлы Бузарнеску, Вера Лапко пазмагаецца з амерыканкай Крысцінай Макхейл!

Незадоўга да матча нам удалося пагутарыць з яе трэнерам Дзмітрыем Турсунавым.

Заўтра правядзе стартавы матч яшчэ адна беларуска - Сасновіч, таксама мы будзем у мужчынскім парным турніры хварэць за Максіма Мірнага - ён у пары з Філіпам Освальдам, і будзем хварэць за Андрэя Васілеўскага. Нас чакаюць гарачыя дні ў прамым і пераносным сэнсе слова, бо ў Лондане зараз незвычайна гарачае надвор'е - да 29 градусаў цяпла! Але будзем спадзявацца, спякота не перашкодзіць нашым тэніскамі паказаць бліскучую гульню. Зрэшты, тут усе ў роўных умовах!