Падрыхтоўка да ўрачыстасцяў 3 ліпеня працягваецца

1 июля 2013
Рэпетыцыя маладзёжна-спартыўнага шэсця да Дня Незалежнасці сёння з Футбольнага манежа была перанесена на праспект Пераможцаў. Гэта зроблена для таго, каб кожны з больш чым дзвюх тысяч удзельнікаў з дакладнасцю да секунды змог заняць сваю пазіцыю і не парушыць агульную карціну шэсця. У ім нароўні са спартсменамі ўдзельнічаюць навучэнцы і студэнты. У падрыхтоўцы задзейнічаныя некалькі дзясяткаў спецыялістаў - рэжысёры, харэографы, балетмайстры. Дарэчы, рэпетыцыі спартыўнай моладзі сёння ішлі паралельна з рэпетыцыямі авіятэхнікі.
На месцы правядзення шэсця - праспекце Пераможцаў - запланаваныя тры натурныя рэпетыцыі. Заўтра адбудзецца генеральны прагон, на якім усе элементы пакажуць у поўным аб'ёме - так, як гэта будзе 3 ліпеня.