Вікторыя Азаранка і Джэймі Марэй ужо ў паўфінале змяшанага разраду

12 июля 2018

Трыумфальнае шэсце Вікторыі Азаранкі па турнірнай сетцы Уімблдона працягваецца. Беларуская тэнісістка ў пары з брытанцам Джэймі Марэем ужо ў паўфінале змяшанага разраду. Прычым сённяшні паядынак ізноў добра паказытаў нервы балельшчыкам. Публіка з усіх сіл падтрымлівала менавіта Вікторыю і Джэймі. Беларуска-брытанская пара сустракалася з галандцамі Жанам-Жульенам Роерам і Дэмі Схюрс. Паядынак працягваўся амаль дзве з паловай гадзіны і завяршыўся з лікам 4:6, 7:5, 7:5 на карысць Азаранкі і Марэя.

У матчы за выхад у фінал Азаранка і Марэй згуляюць супраць уладальнікаў Уайлд Кард - гаспадароў корта Джэя Кларка і Хэрыет Дарт.