Вазген Сафар'янц стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы па боксе ў Мінску

8 июня 2013
У фінале прадстаўнік Беларусі прайграў украінскаму баксёру Паўлу Ішчанку. Сённяшні сярэбраны медаль стаў трэцім у яго калекцыі ўзнагарод з кантынентальных турніраў. Такім чынам, у актыве зборнай Беларусі на хатнім чэмпіянаце Еўропы 4 узнагароды - бронзавымі прызёрамі сталі Павел Кастрамін, Сяргей Новікаў і Віктар Зуеў, якія прабіліся ў паўфіналы.