Васіль Кірыенка - 4-ы ў паасобнай гонцы на чэмпіянаце свету па веласпорце

25 сентября 2014

Васілю Кірыенку не хапіла 8 секунд, каб заваяваць бронзу паасобнай гонкі на чэмпіянаце свету па веласпорце, які прымае іспанская Панферада. Беларус чацвёрты. Роўных жа не было брытанцу Брэдлі Уігінсу. Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі - Канстанцін Сіўцоў - паказаў 42 час. Пройгрыш чэмпіёну свету склаў амаль 4 хвіліны.