У Жлобіне прайшоў незвычайны футбольны турнір

28 апреля 2014
Удзел у ім прынялі супрацоўнікі і дзяржаўныя чыноўнікі цэнтральнага апарату Следчага камітэта, усіх абласных упраўленняў і сталіцы. Каб паспаборнічаць у міні-футболе, следчыя краіны сабраліся ўжо трэці раз. І ўпершыню яны ацанілі спартыўную пляцоўку Жлобінскага палаца гульнявых відаў спорту, які пабудавалі ў горадзе да Дажынак-2013. Восем каманд, і ўсе настроены выключна на перамогу.

Арганізатары ўпэўненыя: такія спаборніцтвы - гэта не толькі спорт. Удзельнікі могуць паразмаўляць з калегамі ў нефармальнай абстаноўцы, абмяняцца вопытам. А гэта ўплывае на згуртаванасць калектыву.