У заключны дзень чэмпіянату Еўропы па біятлоне беларусы заваявалі два залатыя медалі

2 марта 2020
Першае агульнакаманднае месца і чатыры ўзнагароды. Чэмпіянат Еўропы па біятлоне ў Раўбічах стаў для нашай каманды трыумфальным. Апошні дзень прынёс Беларусі яшчэ два залатыя медалі. Пра ход праследавання, эмоцыі пераможцаў і заключныя акорды форуму - Станіслаў Ліпскі.

Нядзельныя пасьюты мы чакалі з надзеяй на медалі: Бачарнікаў у спрынце быў пятым, Ірына Крыўко - трэцяй.

Чатыры агнявыя рубяжы чакалі спартсменаў: у праследаванні стральба - ключавы фактар поспеху.  Бачарнікаў тры стралковыя сесіі прайшоў чыста. Як следства менавіта ён лідзіраваў перад заключнай стральбой, на якой і здарыліся два промахі, але запасу часу хапіла, каб стаць двухразовым чэмпіёнам Еўропы і фінішаваць з флагам!

А вось у жаночай гонцы наогул здарылася сенсацыя. Алена Кручынкіна, якая стартавала 11-й, упершыню ў кар'еры прайшла чыста гонку з чатырма агнявымі рубяжамі і заслужана выйграла золата кантынентальнага форуму. Разцова другая, Хэкберг трэцяя.

Залаты дубль у заключны дзень чэмпіянату дазволіў зборнай Беларусі з трыма залатымі ўзнагародамі выйсці на першае месца ў медальным заліку. 

Раўбічы чарговы раз пацвердзілі: спарткомплекс пад Мінскам нават у самыя складаныя ўмовы надвор’я здольны прыемна здзівіць.

Оле Далін, кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў: "Уся Еўропа гэтай зімой атрымала няпросты выклік - снегу сапраўды мала, але Раўбічы тут паказалі сябе бліскуча, так арганізаваўшы трасу  чэмпіянату Еўропы, дзякуй".