У восьмы дзень чэмпіянату Еўропы аматараў футбола чакаюць тры матчы для зборных групы D і E

17 июня 2016

Гэты паядынак стаў першым на чэмпіянаце Еўропы па футболе, у якім не было забітых мячоў. Абедзве каманды стваралі небяспечныя моманты, але не здолелі выкарыстаць шанцы. Аднак гэты вынік пазбавіў каманду Украіны ўсіх шанцаў на выхад у плэй-оф Еўра. Нагадаем, на трэцім месцы ў групе С Паўночная Ірландыя з 3 баламі ў актыве.

У восьмы дзень чэмпіянату Старога Свету аматараў футбола чакаюць тры матчы, для зборных групы D і E. У Тулузе на стадыёне "Мунісіпал" у 15:45 пачне барацьбу Італія супраць Швецыі. Гэты паядынак будзе трансляваць у прамым эфіры тэлеканал "Беларусь 5". "Беларусь 2" у 18:50 пакажа сустрэчу Чэхія - Харватыя. Зборныя будуць гуляць у Сэнт-Эцьене. На тэлеканале "Беларусь 1" адразу ж пасля праграмы "Панарама" глядзіце матч дзеючага чэмпіёна Еўропы - Іспаніі - супраць Турцыі. Каманды выйдуць на футбольнае поле "Альянц Рыўеры" ў Ніцы ў 21:55.