На месцы авіякатастрофы пад Іркуцкам знойдзена другая чорная скрыня: на борце знаходзіліся 9 чалавек

4 ноября 2021

На месцы авіякатастрофы пад Іркуцкам знойдзены дзве чорныя скрыні. Адзначаецца, што моўны самапісец выключаны, параметрычны знаходзіцца ў хваставой частцы самалёта. Па ўдакладненых даных, на борце Ан-12 знаходзіліся 9 чалавек. Знойдзены целы і астанкі 7-мі. Сярод загінуўшых -  трое грамадзян Беларусі, а таксама расіяне і ўкраінцы. На месцы падзення працягваюць працаваць ратавальнікі. Нагадаем, трагедыя адбылася напярэдадні -  пацярпеў крушэнне самалёт беларускай авіякампаніі.  Папярэдняя прыярытэтная прычына крушэння  - абледзяненне руля вышыні і элементаў механізавання крыла.

А. Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім экіпажа самалёта,  які разбіўся пад Іркуцкам


Ад імя беларускага народа і сябе асабіста  шчырыя словы спачування і падтрымкі сем'ям загінуўшых накіраваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка пажадаў ім мужнасці і ўстойлівасці ў гэту цяжкую гадзіну.  


Дэпартамент па авіяцыі Беларусі спыніў эксплуатацыю Ан-12


Спачуванні выказаў і калектыў кампаніі  Belavia. Дэпартамент па авіяцыі Беларусі прыняў рашэнне спыніць камерцыйную эксплуатацыю Ан-12 на час расследавання.