Гродзенская лютэранская кірха адкрыла ўнікальныя арганныя вечары

8 июля 2017

Пяшчотнае музычнае барока і манументальныя фугі Баха! Гродзенская лютэранская кірха адкрыла ўнікальныя арганныя вечары. Творы розных эпох і кампазітараў выконваюць у адзінай на сённяшні дзень дзеючай лютэранскай царкве. Не абыходзіцца і без эксперыментаў – ўпершыню пад гукі аргана казка для дзяцей.

Музыку ў храме паслухаў Дзмітрый Смірноў. Гэты арган з Франкфурта прывезлі ў гродзенскую кірху яшчэ тры гады таму. Магутны музычны інструмент хоць i адносiцца да духавых - важыць некалькі тон і ў вышыню дасягае 6 метраў. А спецыяльных труб, праз якія гучаць творы Гайдна i Вагнэра, тут больш за тысячу. Адна толькі настройка перад выступленнем займае ў сярэднім каля гадзiны. Апошнi канцэрт стаў сапраўды асаблiвым – упершыню з рэгiстрамi аргана музычную гаму выводзiлi 4 трамбоны.

Такога ж мерквання прытрымліваюцца і слухачы. За апошнiя тры гады кiрха стварыла вакол сябе сапраўдную культурную прастору. Музыканты з усходу і захаду спецыяльна едуць у Гродна, каб націснуць на гэтыя клавішы.

Дарэчы, з кожным новым сезонам прыхільнікаў класічных твораў Гайдна, Баха ці Вагнера становіцца ўсе больш. На апошнім канцэрце ў параўнальна невялiкiм храме было занята каля 200 месцаў. Ды і публіку арганныя канцэрты збiраюць самую розную - ад дзяцей да дарослых меламанаў.

Мала хто ведае, але ж гэтую знакамiтую акустыку стваралi некалькi пакаленняў – ад простых прыхаджан да каралей. Яшчэ больш за 200 гадоў таму на месцы, дзе зараз узвышаецца шпiль лютэранскай кірхi, працавала гродзенская карчма. Ці гэта быў жарт лёсу ці провід, але ж праз загад польскага караля Станіслава ІІ у 1793 годзе зямля тагачаснага рэстарана была падараваная лютэранскім вернікам. А ў 21-м стагоддзi царква стала не толькi рэлiгiйным месцам, але i музычнай пляцоўкай.

Я не маю музычнай адукацыі і ноты для мяне - дзіўныя значкі. Але ж тым цікавей даведацца – навошта тут так шмат клавіш, рычажкоў і педаляў.

Упершыню арган зачараваў Марыну Пiнчукову ў 12 гадоў. Незвычайную мелодыю з велiзарнага iнструмента яна пачула ў Рызе ў Домскiм саборы.10 гадоў практыкi - i сёння Марына салiруе пад акампанемент трамбаністаў. I мiж iншым, без асiстэнта.

Арганныя вечары ў гродзенскай кiрсе толькi распачалiся. Наперадзе ўвесь летнi сезон – свае выступленнi ўжо пацвердзiлi 15 музыкантаў з Польшчы, Расii, Лiтвы, Германii i Аўстрыi. I, зразумела, не абыдзецца без творчых эксперыментаў. Артысты з Санкт-Пецярбурга прачытаюць казкi для дзяцей i дарослых пад акампанемент аргана.