У нядзелю ў сталіцы стартуе веласезон

20 апреля 2013


У нядзелю ў сталіцы стартуе веласезон. Пара дастаць веласіпед з балкона і адправіцца на актыўную прагулку. Падчас афіцыйнага адкрыцця пройдуць спаборніцтвы па дрэг-рэйсінгу і фігурным ваджэнні. Заўтра таксама можна будзе праверыць тэхнічны стан свайго жалезнага сябра і папіць чаю з самавара. Адкрыццё веласезона запланавана ў парку імя 50-годдзя Кастрычніка а 13-й гадзіне.