Ва Уфе стартаваў другі этап Кубка Садружнасці па біятлоне

15 декабря 2023

Ва Уфе стартаваў другі этап Кубка Садружнасці па біятлоне. Беларускія спартсмены навязваюць сур'ёзную канкурэнцыю. Нашы атлеты ў кожнай гонцы змагаюцца да фінішнай стужкі.

Першы дзень біятлоннага фестывалю прынёс нам і месца ў кветкавай цырымоніі, і сярэбраны медаль, а таксама чарговы раз падкрэсліў, наколькі балельшчыкі любяць гэты від спорту, бо дзеля беларускіх атлетаў яны гатовы пераадольваць вялізныя адлегласці. Падрабязнасці ў рэпартажы Андрэя Казлова (гл. відэа).