Галоўная сусветная навіна

26 декабря 2015

У Сірыі знішчаны верхавод адной з самых жорсткіх тэрарыстычных груповак "Джэйш аль-Іслам". На яе рахунку тысячы ракетных і мінамётных абстрэлаў Дамаска, у выніку якіх загінулі сотні мірных жыхароў. Лідара баевікоў Захрана Алюша знішчылі ў той момант, калі ён сустракаўся з іншымі палявымі камандзірамі. Абмяркоўвалі аб'яднанне з радыкальнай групоўкай "Джабхат ан-Нусра". Аб планах баевікоў і месцы правядзення сустрэчы даведалася сірыйская разведка, пасля чаго ўдар нанесла ўрадавая авіяцыя. Падчас авіярэйду загінулі і атрымалі раненні 90 баевікоў. Акрамя таго, у адным са шпіталяў у правінцыі Латакія, які пакінулі экстрэмісты, знойдзеныя кампаненты хімічнай зброі. Як перадае сірыйскае агенцтва САНА, баевікі планавалі абвінаваціць у яе выкарыстанні ўрадавыя сілы.