У Цэнтры фрыстайлу ў Мінску ўшаноўвалі лепшых лыжных акрабатаў і трэнераў

3 мая 2019

Мікалай Казека і Дзмітрый Дашчынскі - лепшыя трэнеры года, а Антон Кушнір і Аляксандра Раманоўская - лепшыя спартсмены. У Цэнтры фрыстайлу  сёння свае ўзнагароды атрымалі тыя, хто з'яўляўся галоўнымі ньюсмейкерамі сезона ў лыжнай акрабатыцы. Сняжана і Ігар Драбянковы, Вячаслаў Цімерцаў і Яна Ярмашэвіч, якія зрабілі фурор на юніёрскім чэмпіянаце свету, выйграўшы чатыры медалі, у тым ліку, два залатыя, пераможцы ў намінацыі "Прарыў года". Адкрыццём  стаў Макар Мітрафанаў. Міжнародныя спаборніцтвы па сінхронных скачках, якія ўпершыню ў гісторыі прайшлі ў Раўбічах, - "Праект года".

Сваё слова на ўрачыстай цырымоніі сказала і прэса: выбар СМІ  паў на Мікалая Казеку, а Ганна Гуськова цалкам можа скласці канкурэнцыю беларускім журналістам, як пераможніца ў намінацыі "Ньюсмейкер года" - за актыўнае жыццё ў сацсетках.