У трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе супраць "Карабаха"

2 августа 2018

Азербайджанцы гасцявы матч з албанскім "Кукесі" звялі ўнічыю 0:0, а дома напярэдадні разграмілі саперніка 3:0. Барысаўчане ж вырашылі сваю задачу на выездзе, абгуляўшы фінскі ХІК 2:1 у матчы і па суме гульняў. БАТЭ і “Карабах” згуляюць 7 і 14 жніўня. Першая сустрэча - у Азербайджане.