У студыі - менеджар па тэлевяшчанні фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў" Аляксандр Казюкевіч

19 июня 2019

Не менш амбіцыйныя задачы стаяць і перад тымі, хто ў адказе за тое, каб пра тое, што адбываецца, даведаліся далёка за межамі краіны і нават кантынента. У пераліку відаў спорту, якія толькі існуюць у свеце, вылучаецца група так званых тэлевізійных. Гэта значыць, тыя спаборніцтвы, якія лепш глядзець па тэлевізары, таму што толькі за кошт секундамераў, камп'ютарнай графікі і паўтораў з розных камер можна атрымаць поўную карціну таго, што адбываецца на арэне. На трыбунах усё гэтае дзейства часам пралятае за імгненне і бачыцца куды менш інфарматыўным. Таму вельмі важна стварыць прыгожую тэлекарцінку, якую з Мінска бачаць па ўсім свеце. 

У нашай студыі - менеджар па тэлевяшчанні фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў" Аляксандр Казюкевіч (відэа).