У Стайках прайшоў баскетбольны турнір

14 ноября 2016

Спартыўныя каманды з усёй краіны паўдзельнічалі ў баскетбольным турніры, які прайшоў у Стайках. Гэта непрафесійныя спартсмены, людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Увесь год яны ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах. Усяго 17 відаў спорту. А раз за 4 гады для іх праводзіцца Сусветная спецыяльная алімпіяда. Дарэчы, сёлета аб’яднанне “Беларускі камітэт Спешыял Алімпікс" адзначае 25-годдзе.

У Стайках спартсмены наведалі майстар-класы экс-баскетбаліста зборнай Беларусі Мікалая Аляксеева. Таксама заключаны мемарандум - у будучыні федэрацыя баскетбола будзе падтрымліваць правядзенне такіх спаборніцтваў.