Стан дзяцей, якія атруціліся сродкам ад насякомых у санаторыі, стабільны

15 сентября 2017

Двое падлеткаў у рэанімацыі Гомельскай абласной бальніцы, траіх перавялі ў дзіцячае гастраэнтэралагічнае аддзяленне. Ім падалі ўсю неабходную меддапамогу. Раней з дыягназам "атручванне", як высветлілася, растворам чэмернай вады - гэты сродак барацьбы з паразітамі - школьнікі паступілі ў светлагорскую бальніцу. Пасля курсу дэтаксікацыі пацярпелых перавялі ў Гомель.

Сяргей Мурашка, загаддзялення Гомельскай абласной клінічнай бальніцы: "Дыягназ "атручванне чэмерам", гэта рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў сельгаспрамысловасці. Дэзынтаксікацыйная тэрапія, антыдотная тэрапія, ну, і назіранне. Стан іх стабілізаваны цалкам".

Зараз усе акалічнасці інцыдэнта высвятляюць праваахоўныя органы. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.