У рамках этапа Кубка свету па біятлоне сёння пройдуць дзве эстафеты

11 января 2020
Дзвюма эстафетнымі гонкамі ў нямецкім Аберхофе сёння працягнецца этап Кубка свету па біятлоне. Першымі на старт выйдуць жанчыны. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" у 13:50. У складзе нашай каманды Дынара Алімбекава, Ірына Крыўко, а таксама сёстры  Ірына і Алена Кручынкіны. У мужчынскі беларускі квартэт заяўленыя Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Мікіта Лабастаў. Трансляцыя гэтай гонкі стартуе на "Беларусь 5"  у 16:05.