У Юзары і Маймуны адбылася прафесійная фотасесія

24 марта 2015

Беларускіх удзельнікаў "Еўрабачання" ў модны павільён запрасіла вядомы беларускі фатограф Таццяна Кежа. Зараз на завяршальным этапе афармленне промапрадукцыі. І дызайнеры запатрабавалі яркіх здымкаў Юзары і Маймуны. Першая частка здымак прайшла ў класічных уборах. Аднак адзначым, што гэта не тыя касцюмы, у якіх будзе выступаць беларускі дуэт на "Еўрабачанні". А другая палова здымак - гэта ўжо эксперымент фатографа.

Пасля апрацоўкі фота з'явяцца на промапрадукцыі Юзары і Маймуны - гэта буклеты і брэндзіраваныя майкі. І ўжо заўтра нашы ўдзельнікі "Еўрабачання" адправяцца ў Вену на два дні для завяршэння здымак відэавізітоўкі Беларусі. Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Юзары і Маймуна праспяваюць у першым паўфінале "Еўрабачання" пад 11 нумарам.