У АПЛ 6 выпадкаў каранавіруса

20 мая 2020
Чэмпіянат Англіі плануюць аднавіць у чэрвені. Напярэдадні тут пачаліся трэніроўкі. Пры гэтым у шасці прадстаўнікоў Прэм'ер-лігі выяўлены каранавірус. Вядома аб асістэнце галоўнага трэнера "Бёрнлі" Аяне Воане і трох людзях з "Уотфарда" (адзін футбаліст і два супрацоўнікі). Услед за капітанам “шэршняў” Троем Дыні аб байкоце трэніровак абвясцілі яшчэ некалькіх гульцоў каманды.