WorldSkills-2019 пройдзе ў Казані

12 августа 2019

Канкурэнцыя сур'ёзная! Беларусь рыхтуецца выступіць на Міжнародным чэмпіянаце прафесійнага майстэрства ў Казані. Нацыянальную каманду  на турнір WorldSkills  сёння праводзілі ў сталіцы. У музеі Вялікай Айчыннай вайны ўрачыста перадалі сцяг нашай краіны, які ўжо 22 жніўня паднімуць на конкурснай пляцоўцы ў Расіі. Сваё майстэрства маладыя спецыялісты прадставяць у 33 класічных кампетэнцыях, яшчэ чатыры аддадзеныя юніёрам - 14-16 гадоў. Упершыню Беларусь прадставіць тры новыя дысцыпліны: квантавыя тэхналогіі, прамысловы дызайн і BAM-распрацоўкі. Віртуальнае мадэліраванне будынкаў і эстакад у сферы будаўніцтва дазволіць эканоміць ужо на стадыі праектавання. 

Ігар Петрышэнка,  намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Для нас вельмі важна, каб мы паказалі, як развіта прафесіная адукацыя ў нас. Прадэманстравалі лепшыя свае методыкі, дасягненні. Адпаведна, паглядзелі, як там развіваюцца сусветныя трэнды. Для таго, каб мы маглі неяк адкарэкціраваць нашы навучальныя праграмы па падрыхтоўцы спецыялістаў".

Нагадаем, што за плечамі ў беларусаў перамогі на двух сусветных чэмпіянатах - у Сан-Паўлу і Абу-Дабі. Як праявяць сябе сёлета вэб-дызайнеры, аграномы і майстры сталярнай справы, даведаемся напрыканцы лета.