У пагоні за лідарам чэмпіянату Беларусі па хакеі

17 ноября 2018

Другая каманда першынства - салігорскі "Шахцёр" сёння ў Маладзечне сустракаецца з мясцовым "Дынама". Па ходу цяперашняга рэгулярнага розыгрышу "гарнякі" і "зубры" перасякаліся тройчы, і нязменна мацнейшым быў клуб з Салігорска. У выпадку чарговага поспеху "Шахцёр" будзе адставаць ад "Юнацтва" ўсяго на бал. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 12:50 на тэлеканале "Беларусь 5".