Мільёны чалавек па ўсім свеце ўдзельнічаюць у акцыі "Дзень без аўтамабіля"

22 сентября 2017

Сёння мільёны чалавек па ўсім свеце ўдзельнічаюць у акцыі "Дзень без аўтамабіля". Дзявяты раз далучылася да экамарафону Беларусь. Галоўнай пляцоўкай зялёнага фестывалю ў сталіцы стала вуліца Леніна - зараз там знаходзіцца наш карэспандэнт Юлія Грызунт (прамое ўключэнне).

Добры дзень! Сёння вельмі пашанцавала з надвор'ем і, мне здаецца, на двухколавы пераселі нават тыя, хто не ведаў пра зялёную акцыю. Веласіпедыстаў у цэнтры сапраўды нямала. Шматлікія не шкадуюць часу, каб заехаць і на вуліцу Леніна. Яна пешаходная ўжо з 6 раніцы. Афіцыйнае адкрыццё фестывалю толькі ў 16 гадзін, але тут ужо можна выпіць кавы і перакусіць на святочным фуд-корце.