У алімпійскай вёсцы сёння будзе падняты флаг нашай краіны

7 февраля 2018

У алімпійскай вёсцы, дзе пражывае беларуская дэлегацыя, сёння ўрачыста будзе падняты флаг нашай краіны. Гэта адбудзецца ў 9 раніцы па мінскім часе. На сёння амаль усе спартсмены ўжо асвоіліся ў алімпійскай вёсцы. 8 лютага чакаюць прылёт толькі гарналыжніцы Марыі Шканавай і нацыянальнай зборнай па фрыстайле, якая праводзіць трэніровачны збор у Японіі. 9 лютага Алімпійскія гульні афіцыйна будуць адкрытыя. У прамой трансляцыі гэтую цырымонію пакажа "Беларусь 1". Пачатак у 13:55. Дарэчы, МАК ужо пазбавіў права паказваць шоу агенцтва "Рэйтэрс" за тое, што яны выклалі ў Інтэрнэт фота з рэпетыцыі запальвання алімпійскага агню.