У Мінспорту сёння ўшаноўвалі медалістаў II Еўрапейскіх гульняў у веласпорце

18 июля 2019
II Еўрапейскія гульні з прыцэлам на Алімпіяду ў Токіа. У Міністэрстве спорту і турызму сёння ўшаноўвалі чэмпіёнаў і прызёраў спартыўнага форуму, якія выйгралі медалі ў веласпорце - як на трэку, так і на шашы. Усяго нашы гоншчыкі на Гульнях узялі пяць узнагарод - два залатыя і тры бронзавыя медалі. Адзначым, два медалі былі заваяваныя ў алімпійскіх дысцыплінах. Васіль Кірыенка выйграў індывідуальную гонку з паасобным стартам. Таццяна Шаракова стала бронзавым прызёрам у групавой гонцы на шашы.