У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян

11 января 2019

У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян. У студзені іх правядуць кіраўнікі дзяржорганаў і ведамстваў.

Сёння ў Рагачоўскім райвыканкаме вырашаць праблемы будзе старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін. 16 студзеня ў Віцебскім гарвыканкаме адбудзецца прыём у старшыні канцэрна "Беллёгпрам" Мікалая Яфімчыка. Сустрэчы пройдуць таксама 17, 18 і 24 студзеня.