У Мінскай вобласці больш за 20 фізкультурна-аздараўленчых комплексаў

20 марта 2018

Новыя фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры ў розных раёнах Мінскай вобласці становяцца базай для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў. Так, у комплексе, адкрытым ў Стоўбцах два гады таму, сёння рыхтуюць дзяцей па пяці спартыўных кірунках. Гэта футбол, лёгкая атлетыка, лыжныя гонкі, настольны тэніс і плаванне. Аздараўленчыя секцыі па шэйпінгу, аэробіцы, кардыё- і іншых кірунках даступныя для ўсіх жыхароў раёна.

Усяго ў Мінскай вобласці больш за 20 фізкультурна-аздараўленчых комплексаў. Сярод новых спартыўных кірункаў - заняткі па шорт-трэку ў Жодзіне. Навучанне плаванню нядаўна пачалося ў Валожыне, Чэрвені, Беразіно.