Папа Рымскі Францыск у Беларусі прызначыў новага біскупа

9 июня 2015

Ён будзе памочнікам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча па Мінска-Магілёўскай епархіі. Ім стаў ураджэнец Смаргоні Аляксандр Яшэўскі - дырэктар салезіянскага таварыства ў Мінску. Паралельна ён выкладае ў Тэалагічным каледжы Мінска-Магілёўскай епархіі. Зараз у Беларусі ўсяго 8 біскупаў. У студзені мінулага года Папа Рымскі прызначыў у Беларусі адразу трох новых святароў такога сану.

Тадэвуш Кандрусевіч, Архібіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі:

"Галоўнае заданне біскупа – гэта абвяшчаць Евангелле. І гэтыя Божыя словы патрэбна абвяшчаць можа яшчэ мацней, чым сто гадоў таму было. Бо мы бачым, колькі новых выклікаў у новым свеце. На іх трэба адказваць. Далей толькі біскуп можа высвеціць святара".

Аляксандр Яшэўскі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай епархіі:

"Мы будуем наш касцёл. Трэба быць звычайным інструментам у Божых руках, тым сейбітам, які сее, а ён сам у душах людзей дапамагае, каб гэта зерне ўзрастала".

Пасвячэнне Аляксандра Яшэўскага ў сан біскупа пройдзе 27 чэрвеня ў архікафедральным касцёле Прасвятой Дзевы Марыі.