У мінскім Палацы спорту прайшоў першы этап чэмпіянату Беларусі па спартыўных танцах

18 февраля 2013
Сваё майстэрства ўдзельнікі прадэманстравалі міжнароднаму журы. У судзейскай камандзе чэмпіянату - прадстаўнікі Польшчы, Расіі, Украіны, а таксама Прыбалтыкі. Упершыню арганізатары далі магчымасць паспаборнічаць самым юным танцорам, якім яшчэ не споўнілася і 5 гадоў.
Другі і трэці этапы чэмпіянату пройдуць у сакавіку і маі. А пераможцы прадставяць нашу краіну ўжо на першынствах Еўропы і свету.